Змяшчае тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова (юрыдычная лексіка)». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануюцца практычныя заданні, якія маюць выразную прафесійную (юрыдычную) накіраванасць.
Выданне ўтрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў юрыдычнай тэматыкі і ўзоры службовай дакументацыі для перакладу, кароткі руска-беларускі слоўнік юрыдычных тэрмінаў, тэсты і заданні для самакантролю.
Для курсантаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях. Будзе карысны выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай.